Пляцы́
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,5 км на поўнач ад в. Росіца Бігосаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 69 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў сакавіку 1943 г. гітлераўцы загубілі 39 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
На месцы вёскі ў 1973 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла. Магіла загубленых жыхароў знаходзіцца каля дарогі Росіца — Ліпаўкі.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».