pdf

ПУСТЭЛЬНІКІ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:50:50

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Пустэльнікі, вёска, Верхнядзвінскі раён

Пустэ́льнікі

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўднёвы захад ад в. Мотужы Асвейскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 84 чалавекі.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 57 жыхароў і спалілі вёску (21 двор).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1975 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».