pdf

ПУШАЛАТЫ

Дата стварэння: 02.10.2023 12:52:53

Дата змены: 11.09.2024 16:16:18


location Google location Yandex

Пушалаты, вёска, Верхнядзвінскі раён

Пушала́ты

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі захопнікамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на захад ад аграгарадка Сар’я Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жыў 81 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» ў лютым 1943 г. гітлераўцы загубілі 51 жыхара і спалілі вёску (17 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

На месцы вёскі ў 1982 г. насыпаны курган, на вяршыні якога ўстаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».