pdf

БАБУНІЦКІ БОЙ 1943 г.

Дата стварэння: 24.10.2023 09:02:46

Дата змены: 11.09.2024 14:55:54

Бабу́ніцкі бой 1943 г.

Бой паміж партызанамі атрада «Балотнікава» (гл. у артыкуле Партызанская брыгада 125‑я Капаткевіцкая) і нямецка-фашысцкімі карнікамі каля в. Бабунічы Петрыкаўскага раёна 26–27 мая 1943 г. у час Вялікай Айчыннай вайны. Карны атрад (300 салдат) 26 мая 1943 г. напаў на в. Бабунічы. Партызанская застава (20 чалавек), якая там знаходзілася, прыняла бой, але вымушана была адступіць. Карнікі захапілі вёску і спалілі яе. На наступны дзень акупанты накіраваліся ў в. Міхедавічы (Мяхедавічы), каб спаліць яе і знішчыць партызан. Байцы атрада «Балотнікава» (85 чалавек, камандзір I. Н. Глушко) за 700 м ад в. Бабунічы на ўзлеску зрабілі засаду і разграмілі карнікаў. Гітлераўцы страцілі 56 салдат і афіцэраў забітымі і параненымі; у партызан адзін чалавек забіты, двое паранены.