Дата стварэння: 24.10.2023 09:08:37
Дата змены: 11.09.2024 16:15:34
«Большэві́цкая трыбу́на» («Бальшавіцкая трыбуна»)
Газета, заснавана ў 1918 г. пад назвай «Известия исполкома». Назва выдання неаднаразова змянялася («Факел» з 1919, «Камунар» з 1931). З 1938 г. мела назву «Большэвіцкая трыбуна». Орган Сенненскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Віцебскай вобласці (сакавік 1931 — 26.6.1941).
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Сенненскага падпольнага райкама КП(б)Б і партызанскай брыгады Сенненскай. Выходзіла ў 1943–1944 гг. з перыядычнасцю адзін раз на тыдзень. Вядома 35 нумароў (№ 1, 2, 5–19 за 1943; № 1–3, 5–16, 18–20 за 1944) за перыяд з 28 чэрвеня 1943 г. да 14 мая 1944 г. на беларускай (загаловак) і рускай (тэкст) мовах. Рэдактары: К. А. Пашкевіч, А. Н. Салоха (са студзеня 1944).
Пасля вызвалення БССР выдавалася пад той жа назвай. У снежні 1952 г. назва змянілася на «Шлях да камунізма». З сакавіка 1963 г., пасля перапынку ў выданні, называлася «Ленінская іскра». З 1965 г. друкавалася як орган Сенненскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).
З 1991 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Голос Сенненщины» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Сенненскі раённы выканаўчы камітэт, Сенненскі раённы Савет дэпутатаў.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Регионы Беларуси. Витебская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 2. Кн. 1 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2010.
Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.
Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.
Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.
Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Сенненскага раёна / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: ПК «Паліграфафармленне», 2003.
І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.
Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.