pdf

ГОНДАРАВА

Дата стварэння: 02.11.2023 16:26:28

Дата змены: 10.11.2025 11:50:08


location Google location Yandex

Гондарава, вёска, Слуцкі раён


Го́ндарава

Вёска на тэрыторыі Слуцкага pаёна Мінскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на поўнач ад в. Ціхань Сорагскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 76 чалавек.

У лютым 1943 г. у час карнай аперацыі фашысты загубілі 60 жыхароў і спалілі вёску (16 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1974 г. на магіле ахвяр нацызму пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».