Дата стварэння: 02.11.2023 16:35:54
Дата змены: 11.09.2024 15:20:46
«Партиза́нская пра́вда»
Газета, орган Ільянскага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці і партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіла ў друкарні Лагойскага падпольнага райкама КП(б)Б Мінскай вобласці (Руднянскі лес). Вядома 25 нумароў (№ 1–13 за 1943; № 1–12 за 1944) за перыяд з 22 чэрвеня 1943 г. да 7 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: М. А. Мядзведзеў, В. Ф. Іваноў.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Сцяг перамогі» як орган Ільянскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Маладзечанскай вобласці. Выданне спынена на № 60 за 31 ліпеня 1957 г. у сувязі са скасаваннем Ільянскага раёна.