pdf

«БЕЛАРУС НА ВАРЦЕ»

Дата стварэння: 28.12.2023 13:46:27

Дата змены: 11.09.2024 14:41:35


«Белару́с на ва́рце»

Часопіс беларускіх калабарацыяністаў у час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдаваўся з лістапада 1943 г. да чэрвеня 1944 г. у Мінску на беларускай мове пад кантролем германскіх акупацыйных улад.

Быў прызначаны для беларусаў, якія знаходзіліся на службе ў нацысцкіх і калабарацыянісцкіх вайсковых і ваенізаваных фарміраваннях (паліцыі, падраздзяленнях СС, СД, Беларускай краёвай абароны).

Галоўны рэдактар У. Дудзіцкі. Адказны за выпуск Ф. Кушаль, рэдактар апошняга нумара У. Гуцька.

У сваіх публікацыях часопіс усхваляў гітлераўскіх акупантаў і іх паслугачоў, прапагандаваў ідэі беларускага нацыяналізму. Заклікаў беларусаў да ўзброенай барацьбы супраць савецкай улады. На старонках часопіса друкаваліся артыкулы пра барацьбу з партызанамі, пра арганізацыйную дзейнасць паліцыі і інш.

Выйшла 10 нумароў.


Літаратура
  1. Жумар С. У. «Беларус на варце» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 1: А—Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1993.

  2. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны. – Минск: БелНИИДАД, 1996.

  3. Марзалюк І. А. Кроў на белым тле: беларускія калабарацыяністы ў часы акупацыі БССР. – Мінск: Беларусь, 2025.