pdf

БАРАВЫЯ

Дата стварэння: 02.03.2023 09:57:45

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


location Google location Yandex

Баравыя, вёска, Верхнядзвінскі раён


Баравы́я

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 2 км на паўночны ўсход ад в. Ліпаўкі Сар’янскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы было 8 двароў і пражывалі 46 чалавек.

У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 16 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 25 жыхароў і спалілі вёску (8 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца за 1,8 км на паўночны ўсход ад Ліпавак, на ўзлеску. На магіле пастаўлены крыж.

У 1976 г. за 1,5 км на паўночны ўсход ад Ліпавак у памяць аб в. Баравыя і яе жыхарах насыпаны курган і пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.

  2. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  3. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.

  4. Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.

  5. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 2000.

  6. Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.