pdf

БОРТНАЕ

Дата стварэння: 02.03.2023 10:08:31

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


location Google location Yandex

Бортнае, вёска, Асіповіцкі раён


БОРТНАЕ, вёска, Асіповіцкі раён

Помнік на месцы знішчанай нямецка-фашысцкімі захопнікамі вёскі Бортнае Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці.

Бо́ртнае

Вёска на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на ўсход ад урочышча Мяжное Дараганаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 98 чалавек.

У студзені 1943 г. у час карнай аперацыі «Франц» гітлераўцы загубілі 98 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1967 г. на месцы вёскі ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.

  3. Геноцид белорусского народа. Карательные операции: в 2 ч. Ч. 1 / Редкол.: под общей редакцией А. И. Шведа. – Минск: Беларусь, 2023.