Дата стварэння: 02.03.2023 10:08:31
Дата змены: 11.09.2024 14:48:27
Бо́ртнае
Вёска на тэрыторыі Асіповіцкага раёна Магілёўскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1 км на ўсход ад урочышча Мяжное Дараганаўскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 98 чалавек.
У студзені 1943 г. у час карнай аперацыі «Франц» гітлераўцы загубілі 98 жыхароў і спалілі вёску (18 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
У 1967 г. на месцы вёскі ўстаноўлены абеліск. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».