Бу́зава
Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 2 км на паўднёвы ўсход ад в. Леснікова Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы было 14 двароў і пражывалі 55 чалавек.
У час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» 24 лютага 1943 г. гітлераўцы загубілі 55 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Магіла ахвяр фашызму знаходзіцца за 3 км на паўночны ўсход ад в. Гаі.
У 1965 г. на месцы вёскі насыпаны курган, на вяршыні якога пастаўлена стэла. Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Верхнядзвінскага раёна: у 2 кн. Кн. 2 / Рэдкал.: У. С. Богаў [і інш.]. – Мінск: Палiграфафармленне, 2000.
Хатынский некрополь: документы и материалы / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.