pdf

АНТОПАЛЬСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 15.02.2024 14:25:23

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


Анто́пальскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Антопальскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Антопальскага раёна Брэсцкай вобласці.

Створаны ў верасні 1943 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя С. М. Кірава Брэсцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 12 ліпеня 1944 г.

Сакратар райкама А. І. Хромава; члены райкама (усе са студзеня 1944): Р. А. Дудко (адначасова камісар партызанскай брыгады імя Я. М. Свярдлова Брэсцкай вобласці), Р. Я. Рэва (адначасова камісар атрада імя С. М. Кірава), С. В. Кераў (адначасова сакратар Антопальскага падпольнага райкама ЛКСМБ), П. С. Сідарук (інструктар райкама).