pdf

БАРЫСАЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ ГАРКАМ ЛКСМБ

Дата стварэння: 15.02.2024 14:30:04

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


Бары́саўскі падпо́льны гарка́м ЛКСМБ

Барысаўскі падпольны гарадскі камітэт ЛКСМБ.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Барысаў Мінскай вобласці.

Створаны ў кастрычніку 1942 г., працаваў пад кіраўніцтвам упаўнаважанага Мінскага падпольнага абкама ЛКСМБ па Барысаўскай зоне Д. В. Лёлі, Барысаўскага падпольнага міжрайпартцэнтра, Барысаўскага падпольнага гаркама-райкама КП(б)‌Б і Барысаўскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ.

У чэрвені 1941 г. Мінскі абкам ЛКСМБ пакінуў для падпольнай работы ў горадзе члена ЦК ЛКСМБ, сакратара Барысаўскага гаркама камсамола Р. X. Крупкіна. Але ў ліпені 1941 г. ён быў арыштаваны гітлераўцамі і расстраляны. Да стварэння падпольнага гаркама барацьбой камсамольцаў і моладзі горада кіравалі з ліпеня 1941 г. да лютага 1942 г. Барысаўскі падпольны гаркам-райкам КП(б)‌Б і сакратар Барысаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ А. М. Сляпцоў (загінуў), у жніўні — кастрычніку 1942 г. — упаўнаважаны ЦК ЛКСМБ і Барысаўскага падпольнага міжрайкама ЛКСМБ У. Д. Бухарын (Гранаў).

Падпольны гаркам кіраваў камсамольскімі і маладзёжнымі падпольнымі арганізацыямі і групамі ў Барысаве.

Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе «Дзядзькі Колі» ў Барысаўскім раёне.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 28 чэрвеня 1944 г.

Сакратары гаркама: У. Д. Бухарын (Гранаў; адначасова 30.11.1942 — 1.1.1943 сакратар Барысаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ), Г. П. Дзятлава (да 1.8.1943); сакратар гаркама па прапагандзе К. Л. Анкуда (з 1.8.1943); члены гаркама: К. Л. Анкуда, Р. Л. Гольдберг, Т. Жангельдзін (з 1.12.1942), В. Ф. Сарцін (з 29.3.1943), М. I. Сыроватка (з 29.3.1944).