pdf

КАМЯНЕЦКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 15.02.2024 14:31:07

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


Камяне́цкі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Камянецкі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Камянецкага раёна Брэсцкай вобласці.

Створаны 14 чэрвеня 1944 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе 8‑й Брэсцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 12 ліпеня 1944 г.

Сакратар райкама В. А. Пятроў (адначасова камісар 8‑й партызанскай брыгады); члены райкама: С. Г. Жунін (адначасова камандзір 8‑й партызанскай брыгады), Ц. М. Кавецкі, К. Р. Пісанка, М. Ф. Хрэноўскі, І. В. Чуркін, П. А. Красякоў.