Дата стварэння: 15.02.2024 14:37:47
Дата змены: 21.07.2025 09:03:21
Партыза́нскі атра́д 540‑ы
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Кіраўскага, Клічаўскага, Быхаўскага, Шклоўскага і Бабруйскага раёнаў Магілёўскай вобласці.
Створаны ў верасні 1943 г. як асобны атрад у складзе Кіраўскай ваенна-аператыўнай групы на базе ініцыятыўнай групы, вылучанай у жніўні 1943 г. партызанскім атрадам 100‑м.
Партызаны атрада ў красавіку 1944 г. на дарогах Магілёў — Бабруйск, Бабруйск — Жлобін і іншых знішчылі 6 аўтамашын. У в. Плёсы Бабруйскага раёна падарвалі склад гаруча-змазачных матэрыялаў. У чэрвені 1944 г. удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на ўчастку Магілёў — Шклоў.
Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 27 чэрвеня 1944 г., на той момант у ім налічвалася 316 партызан.
Камандзір атрада I. I. Дамброўскі, камісар Д. I. Бычкоў, начальнік штаба М. Ц. Суслаў.