pdf

ІЎЕЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 15.02.2024 14:42:13

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


І́ўеўскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Іўеўскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Іўеўскага раёна Баранавіцкай вобласці.

Створаны 11 ліпеня 1943 г. рашэннем Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскім атрадзе імя В. П. Чкалава, з лістапада 1943 г. у партызанскай брыгадзе «Уперад» Баранавіцкай вобласці.

Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Белорусский мститель» (з 14.4.1944 «Мститель»).

Спыніў сваю дзейнасць 6 ліпеня 1944 г.

Сакратары райкама: І. М. Паляшчук (адначасова камісар партызанскага атрада імя В. П. Чкалава, загінуў у кастрычніку 1943), І. М. Ляўковіч (з 4.1.1944); члены райкама: І. М. Ляўковіч, Л. М. Пагоцкі (абодва да 4.1.1944), М. В. Пронькін (адначасова камісар брыгады «Уперад»), Ц. Ф. Пуцілаў (абодва з 4.1.1944).