pdf

«МСТИТЕЛЬ»

Дата стварэння: 05.05.2023 12:03:33

Дата змены: 11.09.2024 15:26:25


«Мсти́тель»

Газета, орган Іўеўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядома 8 нумароў газеты (№ 11–18) за перыяд з 3 красавіка да 25 чэрвеня 1944 г. на рускай мове. Пад назвай «Белорусский мститель» выйшаў № 11 газеты за 3 красавіка 1944 г. Рэдактар Л. М. Шацінскі.

Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад назвай «Луч». Са студзеня 1954 г. называлася «Путь Ильича». З 1965 г. друкавалася як орган Іўеўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Гродзенскай вобласці.

З 1992 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Іўеўскі край» 2 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Іўеўскі раённы выканаўчы камітэт і Іўеўскі раённы Савет дэпутатаў.