Ву́сце
Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 3 км на захад ад в. Восмата Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы пражываў 71 чалавек.
У лістападзе 1942 г. у час карнай аперацыі «Клетка малпы» гітлераўцы загубілі жыхароў (23 чалавекі) і спалілі вёску (14 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: Гісторыка-дакументальная хроніка Гарадоцкага раёна / Рэдкал.: С. У. Садоўская (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларусь, 2004.
Хатынский некрополь: документы и материалы: сборник / Редкол.: В. И. Адамушко [и др.]. – Минск: Национальный архив Республики Беларусь, 2014.