pdf

ВУСЦЕ

Дата стварэння: 02.03.2023 10:36:49

Дата змены: 11.09.2024 14:48:27


location Google location Yandex

Вусце, вёска, Гарадоцкі раён

Ву́сце

Вёска на тэрыторыі Гарадоцкага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3 км на захад ад в. Восмата Віраўлянскага сельсавета. Перад вайной у вёсцы пражываў 71 чалавек.

У лістападзе 1942 г. у час карнай аперацыі «Клетка малпы» гітлераўцы загубілі жыхароў (23 чалавекі) і спалілі вёску (14 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».