Вязаве́ц
Вёска (былы хутар) на тэрыторыі Шаркаўшчынскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Знаходзілася за 1,2 км на паўночны ўсход ад в. Трабаўшчына Ёдскага сельсавета.
У лістападзе 1942 г. у час карнай аперацыі «Нюрнберг» гітлераўцы загубілі жыхароў (44 чалавекі) і спалілі вёску (7 двароў).
Пасля вайны не адрадзілася.
Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1985.
Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.
Нямецка-фашысцкі генацыд на Беларусі (1941—1944) / Рэдкал.: У. М. Міхнюк (старшыня) [і інш.]. – Мінск: БелНДЦДААС, 1995.
Памяць. Беларусь. Рэспубліканская кніга / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1995.
Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Шаркаўшчынскага раёна / Рэдкал.: Л. М. Драбовіч (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2004.