Дата стварэння: 04.03.2024 16:19:30
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Карэ́ліцкі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Карэліцкі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Карэліцкага раёна Баранавіцкай вобласці.
Створаны ў ліпені 1943 г. рашэннем Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе Першамайскай Баранавіцкай вобласці.
Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Чырвоны партызан».
Спыніў сваю дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.
Сакратары райкама: У. М. Чарткоў [адначасова да кастрычніка 1943 камісар атрада «Грозны» Першамайскай брыгады; 27.12.1943 пераведзены на пасаду сакратара Навамышскага падпольнага райкама КП(б)Б], М. І. Ільініч (з 27.12.1943, адначасова камісар Першамайскай брыгады); члены райкама: І. С. Кірын (8.8–27.12.1943; разам з У. М. Чартковым пераведзены ў Навамышскі райкам), І. М. Худзякоў (8.8–27.12.1943), Н. Г. Кавалёў і Р. С. Радкевіч (абодва з 27.12.1943).