Дата стварэння: 12.05.2023 11:26:44
Дата змены: 11.09.2024 15:20:46
«Чырво́ны партыза́н»
Газета, орган Карэліцкага падпольнага райкама КП(б)Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 13 нумароў (№ 1–13, 23) за перыяд з 13 лютага да 4 ліпеня 1944 г. на беларускай мове. Рэдактар Р. С. Радкевіч.
Пасля вызвалення Беларусі выходзіла пад назвай «Красное знамя». Выданне спынена на № 101 за 16 снежня 1956 г.
У сувязі са скасаваннем Мірскага раёна і далучэння яго тэрыторыі да Карэліцкага раёна з 17 снежня 1956 г. органам Карэліцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гродзенскай вобласці з’яўлялася газета «Сцяг свабоды» — былы орган Мірскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных.