pdf

«КОМУНАР»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:11:06

Дата змены: 11.09.2024 15:24:19

КОМУНАР, газета

Газета «Комунар» — орган Рагачоўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Комуна́р» («Камунар»)

Газета, заснавана ў снежні 1918 г. пад назвай «Известия Рогачёвского уездного исполнительного комитета». Назва выдання неаднаразова змянялася («Известия Рогачёвского ревкома», «Известия», «Заря коммуны»). Са жніўня 1930 г. выходзіла пад назвай «Камунар» як орган Рагачоўскага райкама КП(б)‌Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці (да 25.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Рагачоўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б. Выходзіла ва Усакінскіх лясах (Клічаўскі раён Магілёўскай вобласці) у зоне дыслакацыі партызанскай брыгады 8‑й Рагачоўскай. Друкавалася на партатыўным абсталяванні, якое было дастаўлена з Вялікай зямлі. Вядома 13 нумароў (№ 3–7 за 1943; № 8 за 1.1.1944; № 2–8 за студзень — люты 1944) за перыяд з 24 верасня 1943 г. да 12 лютага 1944 г. на беларускай і рускай (часткова № 4 за 1943) мовах. Рэдактар: І. Ц. Зуевіч [сакратар Рагачоўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б].

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай як орган Рагачоўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977).

З 1992 г. раённая газета, выходзіць пад назвай «Свабоднае слова» 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Рагачоўскі раённы выканаўчы камітэт і Рагачоўскі раённы Савет дэпутатаў.