Дата стварэння: 05.03.2024 09:15:16
Дата змены: 11.09.2024 14:28:46
«Ле́нинские заве́ты»
Газета, заснавана ў 1931 г. (першы вядомы нумар — № 2 за 15.2.1931) пад назвай «Чырвоная Тураўшчына» як орган Тураўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Палескай вобласці. З чэрвеня 1938 г. мела назву «Ленінскія заветы». Выходзіла да 18 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Тураўскага падпольнага райкама КП(б)Б. Выходзіла ў друкарні газеты «По сталинскому пути» [орган Лельчыцкага падпольнага райкама КП(б)Б]. Вядомы 2 нумары: № 1 за 31 кастрычніка 1943 г. і № 2 за 5 снежня 1943 г. на рускай мове. Рэдактар І. П. Пакінька.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад даваеннай назвай («Ленінскія заветы»). Друкавалася як орган Тураўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Гомельскай вобласці (са студзеня 1954). Выданне спынена на № 31 за 18 красавіка 1962 г. у сувязі са скасаваннем Тураўскага раёна.