Дата стварэння: 05.03.2024 09:16:25
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Мы отомсти́м»
Газета, заснавана ў красавіку 1931 г. пад назвай «Камунар Заслаўшчыны». У чэрвені 1938 — лютым 1940 г. называлася «На ахове граніцы», затым — «Калгаснік Заслаўшчыны», орган Заслаўскага райкама КП(б)Б і раённага Савета дэпутатаў працоўных Мінскай вобласці. Выходзіла да 20 чэрвеня 1941 г.
У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Заслаўскага падпольнага райкама КП(б)Б і партызанскай брыгады «Штурмавая». Друкавалася ў в. Карпілаўка Лагойскага раёна, Маныльскім лесе (Лагойскі раён). Вядома 35 нумароў за перыяд з 9 чэрвеня 1943 г. да 20 мая 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: А. Л. Матусевіч, Ф. В. Ерастаў (з ліпеня 1943).
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Калгаснік Заслаўшчыны» як орган Заслаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных. Выданне спынена на № 64 за 9 жніўня 1959 г. у сувязі са скасаваннем Заслаўскага раёна.