pdf

ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «ШТУРМАВАЯ»

Дата стварэння: 22.05.2023 10:21:20

Дата змены: 02.06.2025 11:25:22


location Google location Yandex

Помнік у гонар партызанскай брыгады «Штурмавая»


ПАРТЫЗАНСКАЯ БРЫГАДА «ШТУРМАВАЯ», Мінскай вобласці

Помнік у гонар партызанскай брыгады «Штурмавая» каля вёскі Сярэдняя Мінскага раёна.

Партыза́нская брыга́да «Штурмава́я»

Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Заслаўскага, Лагойскага, Мінскага і Радашковіцкага раёнаў Мінскай вобласці.

Створана ў снежні 1942 г. на базе атрадаў «Штурм» (арганізаваны ў красавіку 1942), «Грозны» (арганізаваны ў верасні 1942), «За Бацькаўшчыну» (арганізаваны ў жніўні 1942). У студзені 1943 г. у брыгаду ўключаны атрад «Вясна», які быў перайменаваны ў атрад імя М. В. Фрунзэ (утвораны ў ліпені 1942 у савецкім тыле, да ўключэння ў склад брыгады дзейнічаў самастойна), і арганізаваны атрад імя Г. К. Жукава. У жніўні 1943 г. арганізаваны атрад імя П. К. Панамарэнкі.

У красавіку 1942 г. партызаны атрада «Штурм» разграмілі варожы гарнізон у в. Боўблі Заслаўскага раёна, у кастрычніку 1942 г. разам з атрадамі «Грозны», «За Бацькаўшчыну» і «Вясна» разграмілі батальён карнікаў у в. Курганы Заслаўскага pаёна (гл. Курганскі бой 1942 г.).

Партызаны брыгады ў снежні 1942 г. нападалі на гарнізон у г. п. Лагойск (гл. Лагойскі бой 1942 г.). У жніўні 1943 г. на чыгунцы Мінск — Маладзечна падарвалі больш за 1,5 тыс. рэек. Разграмілі 2 чыгуначныя станцыі, узарвалі і спалілі 168 мастоў, 21 склад, знішчылі 49 нямецкіх гаспадарак і прадпрыемстваў. У маі — чэрвені 1943 г. вялі баі супраць карнікаў, якія праводзілі аперацыю «Котбус». У студзені 1944 г. партызанамі былі выратаваны 274 дзіцяці з дзіцячага дома ў мястэчку Сёмкаў Гарадок.

Брыгада злучылася з Чырвонай арміяй 2 ліпеня 1944 г., на той момант уключала атрады «Штурм», «Грозны», «За Бацькаўшчыну», імя М. В. Фрунзэ, імя Г. К. Жукава, імя П. К. Панамарэнкі, у якіх змагаліся 1 464 партызаны.

Камандзіры брыгады: Б. М. Лунін, I. Л. Фогель (выконваў aбавязкі), I. A. Гламаздзін (выконваў aбавязкі); камісар I. M. Фёдараў; начальнікі штаба: І. Л. Фогель, А. Ф. Кандыбкін.

У гонар брыгады каля в. Сярэдняя Мінскага раёна ў 1963 г. пастаўлены помнік, у г. п. Лагойск у 1970 г. была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.