pdf

КУРГАНСКІ БОЙ 1942 г.

Дата стварэння: 05.12.2024 10:42:52

Дата змены: 27.12.2024 11:41:10


Курга́нскі бой 1942 г.

Бой партызанскіх атрадаў «Штурм», «Грозны», «За Бацькаўшчыну», «Вясна» (гл. у артыкуле Партызанская брыгада «Штурмавая») у час Вялікай Айчыннай вайны супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у в. Курганы Заслаўскага раёна (цяпер у складзе Мінскага раёна) Мінскай вобласці 31 кастрычніка 1942 г.

Пасля данясення партызанскай разведкі аб прасоўванні батальёна карнікаў (каля 300 гітлераўцаў) партызаны вырашылі разграміць праціўніка. Атрады ўступілі ў бой з ворагам на р. Удра ў в. Курганы і пасля 5‑гадзіннага бою прымусілі яго адступіць. На шляху адступлення ў пас. Шаршуны гітлераўцаў сустрэлі засадай, якую зрабіў партызанскі атрад «Грозны». У выніку бою знішчана 95 карнікаў і больш за 120 паранена. Партызаны захапілі гармату, 3 мiнамёты, 2 кулямёты, 2 аўтаматы, 15 вінтовак і вялікую колькасць боепрыпасаў.