Дата стварэння: 05.03.2024 09:18:10
Дата змены: 11.09.2024 14:20:25
«Наро́дный мсти́тель»
Газета, орган партыйнай арганізацыі партызанскага палка Смаленскага ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Выходзіла на тэрыторыі Полацка-Лепельскай партызанскай зоны. Штотыднёвая. Вядома 28 нумароў (№ 1–3, 5–17 за 1943; № 1–12 за 1944) за перыяд з 8 жніўня 1943 г. да 1 мая 1944 г. на рускай мове.