НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Казлоўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці
pdf

«НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:18:32

Дата змены: 11.09.2024 14:20:25

НАРОДНЫЙ МСТИТЕЛЬ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Казлоўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці

Газета «Народный мститель» — орган Казлоўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Наро́дный мсти́тель»

Газета, орган Казлоўшчынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Баранавіцкай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядома 5 нумароў (№ 15–19) за перыяд з 1 да 24 мая 1944 г. на рускай мове.

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад назвай «Сцяг перамогі» як орган Казлоўшчынскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Баранавіцкай, пасля Гродзенскай (са студзеня 1954) вобласці. Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Казлоўшчынскага раёна.