Дата стварэння: 04.03.2024 16:18:59
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Казло́ўшчынскі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Казлоўшчынскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Казлоўшчынскага раёна Баранавіцкай вобласці.
Створаны ў верасні 1943 г. рашэннем Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе Ленінскай Баранавіцкай вобласці.
Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Народный мститель».
Спыніў сваю дзейнасць 15 ліпеня 1944 г.
Сакратары райкама: Р. Г. Іўліеў [адначасова камісар атрада «Перамога» Ленінскай брыгады, са снежня 1943 сакратар Зэльвенскага падпольнага райкама КП(б)Б і камісар партызанскай брыгады «Перамога»], Г. Р. Бурцава (з 10.12.1943); члены райкама: Г. М. Габдулвакілаў [з 9.3.1944 сакратар Жалудоцкага падпольнага райкама КП(б)Б], У. А. Дораш (абодва з 10.12.1943), С. С. Касцярэнка (з 9.3.1944).