pdf

«ПАРТИЗАН ПОЛЕСЬЯ»

Дата стварэння: 05.03.2024 09:19:21

Дата змены: 11.09.2024 15:48:26

ПАРТИЗАН ПОЛЕСЬЯ, газета

Газета «Партизан Полесья» — орган Іванаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б.

«Партиза́н Поле́сья»

Газета, орган Іванаўскага падпольнага райкама КП(б)‌Б Пінскай вобласці ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Вядомы 54 нумары за перыяд з 19 верасня 1943 г. да 24 сакавіка 1944 г. на рускай мове. Рэдактар І. А. Антонаў.

Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад той жа назвай. З 5 снежня 1944 г. змяніла назву на «Сталінскі шлях». З чэрвеня 1956 г. па красавік 1962 г. называлася «Камуніст». Пасля перапынку ў выданні адноўлена 1 красавіка 1965 г. пад назвай «Чырвоная звязда». Друкавалася як орган Іванаўскага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных (Савет народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.

Раённая газета, з 2017 г. выходзіць пад назвай «Янаўскі край» адзін раз на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Іванаўскі раённы выканаўчы камітэт і Іванаўскі раённы Савет дэпутатаў.