pdf

ІВАНАЎСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 04.03.2024 16:18:23

Дата змены: 24.03.2026 10:38:10


Іва́наўскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Іванаўскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Іванаўскага раёна Пінскай вобласці.

Створаны ў канцы 1942 г. (дакладная дата не пазначана ў архіўных дакументах) рашэннем Пінскага падпольнага абкама КП(б)‌Б, дзейнічаў пад яго кіраўніцтвам.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна.

Базіраваўся ў атрадзе М. Ц. Шыша (з чэрвеня 1942 атрад імя М. Ц. Шыша), з красавіка 1943 г. у партызанскай брыгадзе імя В. М. Молатава Пінскай вобласці.

Друкаваным органам падпольнага райкама з’яўлялася газета «Полесье», з № 2 перайменаваная ў «Партизан Полесья».

Спыніў сваю дзейнасць 30 сакавіка 1944 г.

Сакратар райкама Ф. С. Кунькоў (адначасова камісар брыгады імя В. М. Молатава); члены райкама: С. Ц. Бандарэнка, М. П. Забела, І. Я. Жаўноў [да 26.6.1943, пераведзены на пасаду сакратара Драгічынскага падпольнага райкама КП(б)‌Б], І. А. Антонаў.