Дата стварэння: 05.03.2024 09:19:40
Дата змены: 11.09.2024 15:48:26
«Партиза́н-комсомо́лец»
Газета, орган Заслаўскага падпольнага райкама ЛКСМБ Мінскай вобласці і партызанскага атрада імя Г. К. Жукава партызанскай брыгады «Штурмавая» ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 7 нумароў (№ 1–7) за перыяд з 29 кастрычніка да 23 снежня 1943 г. на рускай мове. Тыраж 300–400 экзэмпляраў. Рэдактар М. П. Собалеў.