Дата стварэння: 05.03.2024 09:35:00
Дата змены: 11.09.2024 14:33:51
«Сме́рть фаши́стам»
Газета, орган Радашковіцкага падпольнага райкама КП(б)Б Вілейскай вобласці і партызанскага атрада «Чырвоны сцяг» партызанскай брыгады імя М. В. Фрунзэ ў час Вялікай Айчыннай вайны.
Вядома 12 нумароў (№ 1–10, 12, 13) за перыяд з 1 студзеня да 7 мая 1944 г. на рускай мове.
Пасля вызвалення Беларусі выдавалася пад назвай «Сцяг Ільіча» як орган Радашковіцкага райкама КПБ і раённага Савета дэпутатаў працоўных Маладзечанскай вобласці (з верасня 1944). Выданне спынена на № 6 за 20 студзеня 1960 г. у сувязі са скасаваннем Радашковіцкага раёна.