pdf

КАЛІНКАВІЦКІ ПАДПОЛЬНЫ ГАРКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 15.03.2024 10:41:11

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Калі́нкавіцкі падпо́льны гарка́м КП(б)‌Б

Калінкавіцкі падпольны гарадскі камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Калінкавічы Палескай вобласці.

Створаны 28 жніўня 1943 г., дзейнічаў пад кіраўніцтвам Палескага падпольнага абкама КП(б)‌Б.

Накіроўваў дзейнасць Калінкавіцкага партыйна-камсамольскага падполля. Праводзіў агітацыйна-прапагандысцкую, разведвальную і дыверсійную работу ў горадзе. Арганізаваў больш за 10 дыверсій на чыгуначным вузле станцыі Калінкавічы. У ноч на 24 верасня 1943 г. увесь склад гаркама ўдзельнічаў у знішчэнні ўзбраення, боепрыпасаў, гаруча-змазачных матэрыялаў і прадуктаў харчавання, назапашаных праціўнікам на разгрузачнай пляцоўцы станцыі Калінкавічы. У канцы верасня — кастрычніку 1943 г. пад кіраўніцтвам гаркама здзейснены шэраг дыверсій, у выніку якіх выведзена са строю 9 паравозаў, каля 500 м чыгуначнага палатна, 7 стрэлак. В. І. Баравік па радыё слухаў і запісваў зводкі Саўінфармбюро, потым К. К. Пінкевіч, I. В. Змушко, Н. К. Ергулевіч і іншыя падпольшчыкі распаўсюджвалі іх сярод жыхароў горада.

Гаркам да кастрычніка 1943 г. знаходзіўся ў г. Калінкавічы, выкарыстоўваючы канспіратыўныя кватэры, з лістапада 1943 г. базіраваўся ў партызанскай брыгадзе 99‑й Калінкавіцкай.

Спыніў сваю дзейнасць 10 снежня 1943 г.

Сакратар гаркама В. I. Баравік; члены гаркама: Я. I. Шыла, К. К. Пінкевіч.