Дата стварэння: 15.03.2024 10:52:44
Дата змены: 22.08.2025 12:03:52
Партыза́нскі атра́д 435‑ы
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Быхаўскага і Кіраўскага раёнаў Магілёўскай вобласці і Рагачоўскага раёна Гомельскай вобласці.
Створаны ў ліпені 1943 г. у складзе партызанскай брыгады 11‑й Быхаўскай з групы байцоў, вылучаных атрадам 425‑м (гл. Партызанскі полк 425‑ы), 17 ліпеня 1943 г. перададзены ў склад Быхаўскай ваенна-аператыўнай групы, дзейнічаў як асобны атрад.
Партызаны атрада разбурылі 16 мастоў, 1,2 км дарожнага профілю, зрабілі завалы на працягу 17 км, падбілі 6 аўтамашын. У жніўні 1943 г. удзельнічалі ў аперацыі «Рэйкавая вайна» на чыгуначным участку Быхаў — Рагачоў, у разгроме варожых гарнізонаў у вёсках Тайманава, Камарычы, Балонаў-Сялец, Ямнае Быхаўскага раёна, у верасні — у разгроме чыгуначнай станцыі Тошчыца (гл. Тошчыцкі бой 1943 г.).
Атрад злучыўся з Чырвонай арміяй 24 лютага 1944 г., на той момант у ім налічвалася 267 партызан.
Камандзір атрада У. С. Дзянісаў; камісары: I. С. Зычкоў, К. Н. Шыбанаў; начальнік штаба М. Я. Белаглазаў.