Дата стварэння: 13.06.2024 09:17:37
Дата змены: 21.07.2025 09:03:31
Брэ́сцка-Жа́бінкаўскі падпо́льны міжрайка́м КП(б)Б
Брэсцка-Жабінкаўскі падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б, Падпольны міжраённы камітэт КП(б)Б Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў Брэсцкай вобласці.
Утвораны 20 чэрвеня 1944 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва Брэсцкага і Жабінкаўскага раёнаў. Накіроўваў дзейнасць Брэсцкага і Жабінкаўскага падпольных райкамаў ЛКСМБ.
Базіраваўся ў атрадзе імя М. В. Фрунзэ партызанскай брыгады імя I. В. Сталіна Брэсцкай вобласці.
Скасаваны 21 ліпеня 1944 г.
Сакратар міжрайкама М. А. Саўчук (адначасова камісар атрада імя М. В. Фрунзэ брыгады імя І. В. Сталіна); члены міжрайкама: А. I. Аршынаў (адначасова камісар атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя І. В. Сталіна), А. С. Вядзмедка (адначасова начальнік штаба атрада імя М. М. Чарнака брыгады імя І. В. Сталіна).