Дата стварэння: 20.08.2024 15:33:15
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Ко́саўскі падпо́льны райка́м КП(б)Б
Косаўскі падпольны раённы камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Косаўскага раёна Брэсцкай вобласці.
Створаны ў чэрвені 1944 г. рашэннем Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.
Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя Ф. Э. Дзяржынскага Брэсцкай вобласці.
Друкаванага органа не меў.
Спыніў сваю дзейнасць 12 ліпеня 1944 г.
Сакратар райкама П. Р. Кавалёў (адначасова камісар брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага); члены райкама: В. М. Манахаў (адначасова камандзір брыгады імя Ф. Э. Дзяржынскага), А. Г. Сувалаў, М. П. Чарных.