Дата стварэння: 20.08.2024 15:38:29
Дата змены: 21.08.2025 11:01:25
Партыза́нская брыга́да 1‑я Клі́чаўская
Дзейнічала ў гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Клічаўскага, Бялыніцкага, Кіраўскага раёнаў Магілёўскай вобласці, Барысаўскага і Крупскага раёнаў Мінскай вобласці.
Створана ў лістападзе 1942 г. на базе асобнага партызанскага атрада 208‑га імя І. В. Сталіна загадам Клічаўскага аператыўнага цэнтра, дзейнічала ў яго складзе. У красавіку 1943 г. перададзена ў склад Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы (абласной), адначасова з брыгады вылучана былая 4‑я рота і разгорнута ў асобны атрад 15‑ы (гл. Партызанскі полк 15‑ы). У маі 1943 г. брыгада налічвала больш за 500 партызан.
Пастановай Магілёўскага падпольнага абкама КП(б)Б 20 мая 1943 г. брыгада зноў пераўтворана ў асобны 208‑ы атрад імя І. В. Сталіна, які 30 жніўня 1943 г. быў разгорнуты ў партызанскі полк 208‑ы імя I. В. Сталіна.
Камандзіры брыгады: П. В. Яхантаў, Я. М. Бяспоясаў; камісары: І. Р. Іваноў, Р. І. Шчарбакоў; начальнікі штаба: К. А. Арцюшын, Ц. К. Крук.