pdf

КОБРЫНСКІ ПАДПОЛЬНЫ РАЙКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 22.08.2024 14:18:17

Дата змены: 24.03.2026 10:38:16


Ко́брынскі падпо́льны райка́м КП(б)‌Б

Кобрынскі падпольны раённы камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Кобрынскага раёна Брэсцкай вобласці.

Створаны 23 лістапада 1943 г. рашэннем Цэнтральнага камітэта КП(б)‌Б, працаваў пад кіраўніцтвам Брэсцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б.

Узначальваў падпольную і партызанскую барацьбу супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, праводзіў палітычную і арганізатарскую работу сярод насельніцтва раёна і партызан.

Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя В. І. Чапаева Брэсцкай вобласці.

Друкаванага органа не меў.

Спыніў сваю дзейнасць 19 ліпеня 1944 г.

Сакратары райкама: А. І. Федасюк [да 4.12.1943, у далейшым сакратар Дзівінскага падпольнага райкама КП(б)‌Б], М. П. Леановіч (з 4.12.1943, адначасова камісар брыгады імя В. І. Чапаева); члены райкама: Ф. М. Баранаў (адначасова камандзір брыгады імя В. І. Чапаева), М. С. Гамбург, І. В. Пятроў, С. І. Шмыроў (усе са снежня 1943).