pdf

БАБЫ

Дата стварэння: 14.04.2023 11:01:25

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14


location Google location Yandex

Бабы, вёска, Верхнядзвінскі раён

Бабы́ (Ба́бы)

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 3,5 км на паўднёвы захад ад урочышча Гісялёва на тэрыторыі Асвейскага сельсавета.

У лютым 1943 г. у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» гітлераўцы загубілі 20 жыхароў, вёску (12 двароў) спалілі.

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1982 г. на месцы вёскі пастаўлены мемарыяльны знак.