pdf

БАРАВОК

Дата стварэння: 14.04.2023 11:02:01

Дата змены: 20.03.2025 09:46:08


location Google location Yandex

Баравок, вёска, Верхнядзвінскі раён

БАРАВОК, вёска, Верхнядзвінскі раён

Стэла на ўшанаванне памяці загубленых жыхароў вёскі Баравок у аграгарадку Каханавічы Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці.

Бараво́к

Вёска на тэрыторыі Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці, знішчаная нямецка-фашысцкімі акупантамі разам з жыхарамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Знаходзілася за 1 км на паўночны ўсход ад аграгарадка Каханавічы Каханавіцкага сельсавета. Перад вайной у вёсцы жылі 64 чалавекі.

У лютым 1943 г. у час карнай аперацыі «Зімовае чараўніцтва» гітлераўцы загубілі 47 жыхароў і спалілі вёску (14 двароў).

Пасля вайны не адрадзілася.

У 1985 г. на месцы спаленай вёскі насыпаны курган і ўстаноўлена стэла.

Вёска ўвекавечана ў мемарыяльным комплексе «Хатынь».