pdf

БАСТЫНСКІ БОЙ 1942 г.

Дата стварэння: 14.04.2023 11:02:59

Дата змены: 11.09.2024 16:20:14

Басты́нскі бой 1942 г.

Бой паміж партызанамі атрада імя М. Ц. Шыша (камандзір М. I. Герасімаў; пазней у складзе партызанскай брыгады імя В. М. Молатава) і нямецка-фашысцкім гарнізонам у в. Бастынь Лунінецкага раёна ў жніўні 1942 г. у час Вялікай Айчыннай вайны.

У Бастыні знаходзіўся лесапільны завод, які нарыхтоўваў шпалы для патрэб чыгункі. Партызаны 25 жніўня 1942 г. напалі на гарнізон, які размяшчаўся ў вёсцы, знішчылі 22 гітлераўцы, спалілі завод і склад гатовай прадукцыі (100 мшпал), захапілі трафеі.