pdf

«ЖЫВЕ БЕЛАРУСЬ!»

Дата стварэння: 14.04.2023 11:04:39

Дата змены: 11.09.2024 14:12:39


«Жыве́ Белару́сь!»

Часопіс пранацысцкага Саюза беларускай моладзі (СБМ) на акупіраванай тэрыторыі Беларусі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Выдаваўся кіраўнічым штабам СБМ у ліпені 1943 г. — жніўні 1944 г. у Мінску і на тэрыторыі Германіі на беларускай мове.

Рэдактар У. Ф. Кушаль, выдавец М. Я. Ганько.

Друкаваў артыкулы лідараў СБМ пра мэты і задачы арганізацыі, арганізацыйны і страявы статут СБМ; інфармаваў пра семінары, нарады і інспекцыйныя паездкі кіраўнікоў; змяшчаў папулярныя нарысы па гісторыі Беларусі, вершы і песні беларускіх аўтараў, антысавецкую і антысеміцкую публіцыстыку і іншыя матэрыялы.

Выйшла 12 нумароў.


Літаратура
  1. Жумар С. У. «Жыве Беларусь» // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: у 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1996.

  2. Жумарь С. В. Оккупационная периодическая печать на территории Беларуси в годы Великой Отечественной войны (на материалах белорусскоязычных изданий): Автореф. дис. канд. ист. наук: 17.04.1996. – Минск: Институт истории АН Беларуси, 1996.