Дата стварэння: 14.04.2023 11:12:25
Дата змены: 11.09.2024 14:13:51
Лі́дскія вайско́выя злучэ́нне i ча́сці
За вызваленне г. Ліда (9.7.1944) у ходзе Вільнюскай аперацыі 1944 г. загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 25 ліпеня 1944 г. ганаровае найменне «Лідскія» нададзена аднаму злучэнню і тром часцям 3‑га Беларускага фронту.
Часці і злучэнне, якім нададзена ганаровае найменне «Лідскія»: 307‑я штурмавая авіяцыйная дывізія (палкоўнік А. У. Кажамякін), 17‑ы гвардзейскі кавалерыйскі полк (палкоўнік М. Ц. Шаўчэнка), 23‑і (падпалкоўнік А. Ц. Бондар) і 86‑ы (падпалкоўнік А. Ф. Труханаў) кавалерыйскія палкі.
Войскам, якія ўдзельнічалі ў вызваленні Ліды, загадам Вярхоўнага галоўнакамандуючага ад 9 ліпеня 1944 г. аб’яўлена падзяка, у Маскве дадзены салют 12 артылерыйскімі залпамі са 124 гармат.