Дата стварэння: 22.10.2024 14:29:50
Дата змены: 24.03.2026 10:38:16
Віле́йскі падпо́льны гарка́м КП(б)Б
Вілейскі падпольны гарадскі камітэт КП(б)Б.
Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Вілейка.
Створаны 12 красавіка 1944 г. рашэннем Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б.
Да стварэння падпольнага гаркама КП(б)Б барацьбу насельніцтва супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у горадзе ўзначальваў А. І. Валынец, які 17 кастрычніка 1943 г. быў зацверджаны ўпаўнаважаным Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б па г. Вілейка.
Падпольны гаркам умацоўваў дзеючыя і ствараў новыя падпольныя арганізацыі і групы, праводзіў палітыка-масавую работу сярод жыхароў Вілейкі і навакольных населеных пунктаў. Узначальваў Вілейска-Куранецкае партыйна-камсамольскае падполле. Накіроўваў дзейнасць Вілейскага падпольнага гаркама ЛКСМБ.
Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе «За Савецкую Беларусь» (Вілейскай вобласці).
Друкаванага органа не меў.
Спыніў сваю дзейнасць 2 ліпеня 1944 г.
Сакратар гаркама К. I. Кавалёва; члены гаркама: А. I. Валынец [адначасова камандзір партызанскай брыгады «За Савецкую Беларусь» і ўпаўнаважаны Вілейскага падпольнага абкама КП(б)Б па г. Вілейка], П. I. Голаў.
У гонар Вілейскіх падпольных гаркамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, Куранецкіх падпольных райкамаў КП(б)Б і ЛКСМБ, партызанскіх брыгад імя Л. М. Даватара і «За Савецкую Беларусь» на месцы іх базіравання недалёка ад в. Ляскі Вілейскага раёна ў 1970 г. пастаўлены помнік і адноўлены партызанскія зямлянкі.