pdf

БАРАНАВІЦКІ ПАДПОЛЬНЫ ГАРКАМ КП(б)‌Б

Дата стварэння: 05.05.2023 11:10:13

Дата змены: 21.07.2025 09:03:21


Бара́навіцкі падпо́льны гарка́м КП(б)‌Б

Баранавіцкі падпольны гарадскі камітэт КП(б)‌Б.

Дзейнічаў у гады Вялікай Айчыннай вайны ў акупіраваным нямецка-фашысцкімі захопнікамі г. Баранавічы.

Створаны ў кастрычніку 1943 г. рашэннем Баранавіцкага падпольнага абкама КП(б)‌Б, працаваў пад яго кіраўніцтвам.

Да стварэння падпольнага гаркама КП(б)‌Б барацьбу насельніцтва супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў у Баранавічах узначальваў Баранавіцкі падпольны абкам КП(б)‌Б.

Падпольны гаркам кіраваў дзейнасцю Баранавіцкага гарадскога патрыятычнага падполля, вёў палітычную і арганізацыйную работу сярод насельніцтва горада. Члены гаркама неаднаразова прабіраліся ў Баранавічы, перадавалі падпольшчыкам газеты, лістоўкі, збіралі разведданыя аб праціўніку. Падпольны гаркам КП(б)‌Б таксама накіроўваў работу Баранавіцкага падпольнага гаркама ЛКСМБ.

Базіраваўся ў партызанскай брыгадзе імя К. К. Ракасоўскага Баранавіцкай вобласці.

Друкаваным органам падпольнага гаркама з’яўлялася газета «За Родину».

Спыніў дзейнасць 10 ліпеня 1944 г.

Сакратары гаркама: Л. В. Папова [першы сакратар; да вайны — сакратар Баранавіцкага гаркама КП(б)‌Б, з 8.8.1943 да стварэння райкама — упаўнаважаны падпольнага абкама КП(б)‌Б па г. Баранавічы], Ф. Д. Кавалеўскі (з 6.4.1944, другі сакратар); члены гаркама: Г. М. Бабушкіна, К. П. Буканава (абедзве са студзеня 1944).