ЗА РОДИНУ, газета, у Вялікую Айчынную вайну орган Баранавіцкага падпольнага гаркама КП(б)‌Б
pdf

«ЗА РОДИНУ»

Дата стварэння: 05.05.2023 11:27:42

Дата змены: 11.09.2024 14:35:47


«За Ро́дину»

Газета, заснавана ў верасні 1939 г. пад назвай «Голас рабочага» як орган Часовага ўпраўлення г. Баранавічы. З 14 снежня 1939 г. мела назву «Чырвоная звязда». Орган Баранавіцкага абкама і Баранавіцкага гаркама КП(б)‌Б і абласнога Савета дэпутатаў працоўных (11.2.1940–23.6.1941).

У час Вялікай Айчыннай вайны з’яўлялася органам Баранавіцкага падпольнага гаркама КП(б)‌Б. Выходзіла ў 1943–1944 гг. Разам з газетамі «Вольная праца» і «Барацьба» друкавалася ў партызанскім атрадзе імя Ф. Э. Дзяржынскага партызанскай брыгады імя К. К. Ракасоўскага (лес «Воўчыя норы» на поўдні Слонімшчыны). Вядомы 23 нумары за перыяд з 16 кастрычніка 1943 г. да 6 ліпеня 1944 г. на рускай мове. Рэдактары: Л. В. Папова, К. П. Буканава (са студзеня 1944).

Пасля вызвалення БССР выдавалася пад даваеннай назвай «Чырвоная звязда». У сакавіку 1963 г. змяніла назву на «Знамя коммунизма». З 1965 г. друкавалася як орган Баранавіцкага райкама i Баранавіцкага гаркама КПБ, раённага i гарадскога Саветаў дэпутатаў працоўных (Саветы народных дэпутатаў з 1977) Брэсцкай вобласці.

З 1991 г. аб’яднаная газета, выходзіць пад назвай «Наш край» 3 разы на тыдзень на беларускай і рускай мовах. Заснавальнікі — Баранавіцкі гарадскі і Баранавіцкі раённы выканаўчыя камітэты, Баранавіцкі гарадскі і Баранавіцкі раённы Саветы дэпутатаў, калектыў рэдакцыі.


Літаратура
  1. Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941–1945: энцыклапедыя / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: Беларуская Савецкая Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 1990.

  2. Регионы Беларуси. Брестская область: энциклопедия: в 7 т. Т. 1. Кн. 2 / Редкол.: Т. В. Белова (глав. ред.) [и др.]. – Минск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2009.

  3. Падпольныя перыядычныя выданні на Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны: Бібліяграфічны паказальнік / склад. В. С. Адамовіч. – Мінск: Дзяржаўная бібліятэка БССР імя У. І. Леніна, 1975.

  4. Газеты Белорусской ССР, 1917–1975: библиографический указатель: в 2 ч. Ч. 1 / сост.: Л. К. Форостяная, К. М. Калугина, Д. Н. Катюшина. – Минск: Дзяржаўная кніжная палата БССР, 1984.

  5. Газеты Беларусі 1776–1975: бібліяграфічны паказальнік / склад.: Л. М. Няхайчык, Ю. А. Ерашэвіч, В. Я. Бакуновіч. – Мінск: Нацыянальная кніжная палата Беларусі, 2003.

  6. Подпольные партийные органы Компартии Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (1941–1944): краткие сведения об организации, структуре и составе / ред.: В. Н. Султанов, А. П. Костелецкая. – Минск: Издательство «Беларусь», 1975.

  7. Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка г. Баранавічы і Баранавіцкага раёна / Рэдкал.: Г. К. Кісялёў (гал. рэд.) [і інш.]. – Мінск: БЕЛТА, 2000.

  8. І паўстаў народ...: факсімільнае выданне падпольных і партызанскіх газет, часопісаў, лістовак перыяду Вялікай Айчыннай вайны 1941–1945 гадоў / уклад.: А. В. Стэфановіч, В. А. Рабкоў. – Мінск: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2005.

  9. Павлова С. А. Книга и чтение в жизни партизан Беларуси. – Минск: Белорусский государственный университет культуры и искусств, 2011.

  10. Ёрш С. І. Гісторыя перыядычнага друку Слонімшчыны (1916–2016) / С. І. Ёрш, С. М. Чыгрын. – Мінск: Кнігазбор, 2016.

  11. Подпольная и партизанская печать Беларуси: газеты, листовки, рукописные материалы, стенгазеты / сост.: А. В. Белый, В. Ю. Лысенко. – Минск: Национальная библиотека Беларуси, 2015. – 1CD-ROM.