Дата стварэння: 18.02.2025 10:01:14
Дата змены: 27.02.2025 16:11:48
Канцэнтрацы́йныя ла́геры (канцлагеры)
Лагеры для прымусовай ізаляцыі рэальных ці магчымых палітычных праціўнікаў, ваеннапалонных і іншых, вядомыя ў свеце з 1895 г., калі былі створаны іспанцамі ў час нацыянальна-вызваленчага паўстання на Кубе.
У адрозненне ад турмаў, звычайных лагераў для ваеннапалонных і бежанцаў канцэнтрацыйныя лагеры ствараюцца паводле асобых дэкрэтаў урада або загадаў ваеннага камандавання ў час вайны ці міжэтнічных канфліктаў і абвастрэння ўнутрыпалітычнай барацьбы.
Канцэнтрацыйныя лагеры з найбольш жорсткім рэжымам утрымання зняволенных, накіраваным не толькі на ізаляцыю вязняў, але і на іх знішчэнне, атрымалі ў літаратуры назву лагераў смерці (былі найбольш пашыраны ў час Другой сусветнай вайны, у т. л. на акупіраванай нямецка-фашысцкімі захопнікамі тэрыторыі Беларусі).
Семиряга М. И. Тюремная империя нацизма и ее крах. – Минск: Юридическая литература, 1991.
Звягинцев А. Г. Главный процесс человечества. Нюрнбергский набат. – Москва: Олма Медиа Групп, 2011.
Вахсман Н. История нацистских концлагерей. – Москва: Центрполиграф, 2015.